Пошук

27.09.2022 16:54   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рixabay

Супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» запрашае мужчын прыняць удзел у духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) на тэму «Шукайце Пана і Яго моцы» (Пс 105 (104), 4), якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).

Практычна кожны дзень мы сутыкаемся з сітуацыямі, якія перавышаюць нашыя чалавечыя сілы: з уласнай слабасцю і грахоўнасцю, з нейкім злом і несправядлівасцю, цяжкімі жыццёвымі абставінамі і г.д. Дзе ўзяць сілу, каб вытрымаць, на ўпасці духам, на апусціць рукі? У чым заключаецца гэтая сіла і адкуль яе чэрпаць? Як ёю напаўняцца?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі рэкалекцый у Росі будуць шукаць разам з ксяндзом Юрыем Кузьмічом, пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары.

Праграма (магчымыя змены)

  • Пятніца
    • 20.00 – вячэра, знаёмства
    • 21.00 – святая Імша
    • 21.45 – адарация
  • Субота
    • 7.45 – Lectio Divina
    • 8.30 – сняданак
    • 9.30 – канферэнцыя
    • 10.50 – адарация
    • 11.30 – праца ў малых групах
    • 13.00 – абед
    • 15.30 – святая Імша
    • 16.30 – канферэнцыя
    • 18.00 – работа ў малых групах
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – адарацыя (з Ружанцам, магчымасць прыступіць да споведзі)
    • 21.30 – пытанні і адказы
  • Нядзеля
    • 8.00 – Lectio Divina
    • 8.30 – сняданак
    • 9.45 – канферэнцыя
    • 11.30 – праца ў групах
    • 13.00 – абед
    • 14.30 – святая Імша
    • заканчэнне духоўных практыкаванняў

Запіс на рэкалекцыі і дадатковая інфармацыя:

Рэкамендаваны памер ахвяравання — 75 руб. (уключае начлег і харчаванне).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.