Пошук

12.08.2022 10:22   Catholic.by

Браты францішкане з Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) запрашаюць далучыцца да пілігрымкі, якая пройдзе ў экстрэмальна-пакутніцкім духу з 17 па 19 жніўня.

Пілігрымы пешкі скіруюцца ў Браслаў на ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў. Яны правядуць у дарозе 3 дні, пераадолеўшы 92 кіламетры.

Пілігрымка распачнецца 17 жніўня ў Удзеле святой Імшой а 8-й гадзіне. Выхад пілігрымаў — 9.00.

19 жніўня пілігрымы прыйдуць у Браслаў, дзе возьмуць удзел ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы

  • узрост ад 16 гадоў (да 18 гадоў неабходны дазвол ад бацькоў і наяўнасць дарослага апекуна;
  • кожны ўдзельнік нясе заплечнік з усімі сваімі рэчамі на працягу ўсяго шляху; на працягу трох дзён не будзе магчымасці пад’язджаць, а таксама пакідаць рэчы;
  • начлегі самастойна ў намётах, але для жадаючых будзе магчымасць пасялення ў дамах; з сабой абавязкова трэба мець спальнік і карымат;
  • пасілкі падчас пілігрымкі ўдзельнікі арганізуюць самастойна (кожны нясе ў заплечніку сваю ежу); па дарозе будзе магчымасць наведваць крамы;
  • шлях будзе адбывацца ў цішыні, акрамя супольнай малітвы; канферэнцыі будуць у аўдыё фармаце, таму кожны удзельнік павінен мець з сабою навушнікі; размовы дазволены толькі падчас адпачынкаў;
  • кожны ўдзельнік, акрамя заплечніка, нясе свой асабісты крыж, падрыхтаваны загадзя;
  • самае галоўнае, каб пілігрым меў сваю інтэнцую, у якой будзе ахвяраваць свае пакуты і маліцца падчас пілігрымкі;
  • унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне.

Больш дакладна пра пілігрымку можна даведацца па тэлефоне:

Спасылка для рэгістрацыі ТУТ>>>

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежавана да 50-і чалавек. Пасля дасягнення гэтай колькасці рэгістрацыя спыніцца.

Абноўлена 14.08.2022 22:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.