Пошук

05.08.2022 07:50   Catholic.by
Фота: Strinitas.com

Трохдзённая пешая пілігрымка Глыбокае – Браслаў пройдзе з 17 па 19 жніўня.

Як паведамляецца на сайце глыбоцкай парафіі Strinitas.com, пілігрымка распачнецца 17 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне раніцы.

За тры дні пілігрымы пераадолеюць каля 90 кіламетраў і возьмуць удзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Валадаркі Азёраў, якія сёлета пройдуць у Браславе 19–20 жніўня.

Маршрут пілігрымкі

  • І дзень: Глыбокае – Пятроўшчына (абед) – Шаркаўшчына (начлег);
  • ІІ дзень: Шаркаўшчына – Барадзенічы (начлег);
  • ІІІ дзень: Барадзенічы – Ахрэмаўцы (абед) – Браслаў.

Унёсак пілігрыма складае 15 руб. Кожны пілігрым павінен мець турыстычны дыванок (карымат), спальнік альбо коўдру. Парафія гэтымі рэчамі не забяспечвае.

Для вяртання пілігрымаў у Глыбокае будзе арганізаваны аўтобус, аплата за праезд складае 5 руб.

Неабходная інфармацыя пра пілігрымку, а таксама фота і відэа пілігрымкі будзе змяшчацца ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБраслаў2022

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа