Пошук

03.08.2022 11:40   Catholic.by
Святая Ядзвіга

З 18 па 20 жніўня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе трохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.

Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо другі раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.

У мінулым годзе ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога.

Іх працы благаславіў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на трохдзённую сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз святой Ядзвігі.

Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне:

або па звароце на электронную пошту:

Абноўлена 03.08.2022 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.