Пошук

04.10.2024 11:22   Catholic.by
Фота Рыты Ляховіч

У суботу 5 кастрычніка ў Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс, які сёлета будзе прысвечаны тэме: «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці».

Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які знаходзіцца на Сінодзе Біскупаў у Рыме, запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у кангрэсе ў Магілёве.

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у старадаўняй магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.

Мэта сёлетняга, ужо VIII Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.

Паколькі сёлетняя сустрэча прысвечана тэме «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці», з дакладамі на кангрэсе выступяць прадстаўнікі трох адгалінаванняў францішканскага ордэна: бэрнардынаў, капуцынаў і канвентуальных францішканаў, якія нясуць служэнне ў Беларусі. Удзельнікі таксама будуць дзякаваць Богу за 30 гадоў дзейнасці ў Беларусі касцёльнага руху «Легіён Марыі».

Арганізатары на чале з біскупам Яшэўскім запрашаюць узяць удзел у Ружанцовым кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, і легіянераў Марыі. Яны таксама звяртаюцца з просьбай аб малітве ў інтэнцыі добрага плёну Кангрэса.

Праграма Ружанцовага кангрэса

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса
  • 10.30 – 11.10 — даклад а. Юрыя Находкі OCD «Роля Маці Божай і ружанцовай малітвы ў фармацыі і апостальстве легіянераў Марыі»
  • 11.15 – 11.55 — даклад а. Стэфана Пупейкі OFM «Марыйная духоўнасць у жыцці св. Францішка Асізскага»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святы Ружанец
  • 13.00 – 14.00 — сумеснае фота, абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад а. Андрэя Багдановіча OFMCap «Марыя і Ружанец у жыцці францішканаў капуцынаў»
  • 14.40 – 15.20 — даклад a. Яўгена Голуба OFMConv «Беззаганная ў думцы і жыцці св. Максімільяна Марыі Кольбэ і францішканскай канвентуальнай традыцыі»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 15.30 – 16.00 — перапынак
  • 16.00 – 16.30 — сведчанні пра плён Ружанцовых кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы
  • 16.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 17.00 — святая Імша на завяршэнне Кангрэса (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Андрэй Зноска)

Месца правядзення: г. Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4

Абноўлена 04.10.2024 11:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа