Пошук

25.08.2021 16:33   Фота: ave-maria.by / Catholic.by

З 13 па 15 жніўня для аматараў выяўленчага мастацтва пры дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве праходзіў майстар-клас па іканапісу.

На працягу каля дваццаці гадзін інтэнсіўных заняткаў пад наглядам і з дапамогай дасведчанага спецыяліста кожны ахвотны мог сваімі рукамі стварыць невялікую ікону.

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі аматараў іканапісу і іх працы благаславіў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Удзельнікі майстар-класу на працягу трох дзён перад вялікай Марыйнай урачыстасцю працавалі над стварэннем іконы Марыі Абранніцы Духа Святога.

Удзельнікі майстар-класу падзяліліся сваімі ўражаннямі ад стварэння іконы ўласнымі рукамі на сайце часопіса «Ave Maria».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа