Пошук

19.07.2022 11:22   Catholic.by
Фота: Catholicnews.by

З 3 па 5 жніўня пройдзе пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу, якую арганізуюць ксяндзы марыяне. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 5 жніўня святой Імшой для пілігрымаў а 18-й гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы.

Працягласць пілігрымкі — 3 дні; маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца.

  • З сабой неабходна мець:
    • спальнік, турыстычны дыванок
    • намёт (пажадана)
    • дажджавік, галаўны ўбор
    • зручны абутак, практычнае адзеннне
    • місу, лыжку, кубак
    • ружанец
  • Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.
  • Непаўналетнім удзельнікам неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў і вызначанага дарослага апекуна.
  • Запіс па тэл.: +375 (33) 661 21 47кс. Ілля Саўчанка МІС, адказны за пілігрымку
Абноўлена 19.07.2022 11:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця