5–6 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны.
Урачыстасці распачнуцца вечарам у пятніцу: а 18-й гадзіне адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне.
Арганізуецца пешая пілігрымка Друя–Росіца (3 дні) з 3 па 5 жніўня. Запіс: +375 (33) 661 21 47 — кс. Ілля Саўчанка МІС.
Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.
Праграма ўрачыстасцяў
5 жніўня
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
- 21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец
- 22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
- 23.00 — Ружанец, споведзь
6 жніўня
- 0.00 — урачыстая святая Імша
- 2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
- 3.00 — росіцкі Крыжовы шлях
- 4.30 – Малітва праслаўлення
- 7.30 — Літургія Усходняга абраду
- 10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці