9 ліпеня ў Віцебску адбудзецца пасвячэнне касцёла святога Ігнацыя Лаёлы, пабудаванага ў мікрараёне Білева, што ў паўднёва-усходняй частцы гэтага абласнога цэнтра.
Новазбудаваная святыня стане парафіяльным касцёлам віцебскай парафіі святога Уладзіслава, служнне ў якой нясуць айцы езуіты. Пасвячэнне здзейсніць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Пачатак у 11.00
Пасвячэнне касцёла ў гонар святога Ігнацыя Лаёлы, вялікага настаўніка духоўнасці і заснавальніка Таварыста Езуса, адбываецца ў Віцебску на заканчэнне юбілейнага ігнацыянскага года, які праходзіць з 20 мая 2021 года да 31 ліпеня 2022 года.
Юбілей прымеркаваны да дзвюх значных падзей: 500-годдзя навяртання святога Ігнацыя, якое ён перажыў 20 мая 1521 года, а таксама 400-годдзя яго кананізацыі, што адбылася 12 сакавіка 1622 года.
Пробашч парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску айцец Віктар Жук SI ад імя ўсіх вернікаў супольнасці запрашае ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння касцёла.
Адрас: вул. генерала Іваноўскага, 15