Пошук

22.06.2022 23:12   Catholic.by

З 9 па 10 жніўня ў вёсцы Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат) пройдзе Шостая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Дэвіз Парафіяды — «Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас» — нагадвае пра каранацыю абраза Багародзіцы з нямецкага Аўгсбурга, які асаблівым чынам дарагі Папу Францішку. 31 мая мінулага года, на заканчэнне малітоўнага марафону ў інтэнцыі спынення пандэміі каранавірусу, Святы Айцец падчас Ружанцовай малітвы ў Ватыканскіх садах каранаваў абраз Багародзіцы каштоўнай каронай.

Парафіяда — праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня – тэатр – стадыён», што аб’ядноўвае духоўны, культурны і спартыўны элементы.

У праграме вечаровая адарацыя з працэсіяй, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, конкурс ведаў, наведванне святыні ў Глыбокім, вясёлы вечар і шмат іншага.

Інфармацыя для ўдзельнікаў

  • Колькасць удзельнікаў каманды: 9 + 1 адказны.
  • Узрост удзельнікаў: 10–18 гадоў.
  • Удзельнікам Парафіяды трэба мець з сабой ружанец, спальнік і добры настрой.

Запіс працягваецца да 1 ліпеня.

  • Хатняе заданне для ўдзельнікаў:
    • Візітная картка: кожная каманда прадстаўляе сваю парафію на тэму «Наша парафія падчас пандэміі» — не больш за 10 хвілін.
    • Конкурс рэлігійнай песні «Sacro song» — адзін спеў (сола, выключна рэлігійны, пажадана Марыйны і на беларускай мове).

Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.

  • Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.:
    +375 (29) 216 99 82 – ксёндз Валерый Орсік
Абноўлена 01.07.2022 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця