Пошук

13.05.2022 22:22   Catholic.by

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на бібліейскія рэкалекцыі з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам «Кніга Тобія. Шлях да сябе», якія пройдуць з 20 па 22 мая ў Івянцы.

Старазапаветная Кніга Тобія — захапляльная гісторыя пра знаходжанне свайго ўласнага жыццёвага шляху, будаванне даверу да Бога у свабодзе і адносін з бацькамі і сваёй другой паловай. Адначасова гэта аповед пра самотнасць, якую трэба перажыць, і пра страх, які неабходна пераадолець. Кожны зможа знайсці ў гэтай гісторыі сітуацыі, сугучныя ўласнаму жыццю.

Аднак гэта не будзе проста часам супольнага вывучэння Бібліі. Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця запрашае яго паўплываць пачутае, прачытанае і прамоленае Божае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запісацца на рэкалекцыі можна да 19 мая, запоўніўшы электронны фармуляр па спасылцы ТУТ>>>

Атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.:
+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген

Абноўлена 13.05.2022 23:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа