Пошук

10.02.2022 14:20   Catholic.by
Біскуп Міхал Яноха. Фота: BP KEP

20 лютага дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Міхал Яноха возьме ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай каталіцкай супольнасці польскай сталіцы, пасля чаго памоліцца разам з імі на святой Імшы на беларускай мове.

Сустрэча з іерархам, які ў польскім каталіцкім епіскапаце ўзначальвае Раду па справах культуры і аховы культурнай спадчыны, адбудзецца ў варшаўскай парафіі святога Аляксандра, пры якой дзейнічае душпастырства беларусаў.

Біскуп Яноха — вядомы спецыяліст у галіне гісторыі мастацтва, чые навуковыя даследаванні скіраваныя на вывучэнне іканапісу і візантыйскай традыцыі ў параўнальнай перспектыве Усходу і Захаду.

Іерарх. добра знаёмы таксама з беларускай культурай, 20 студзеня ўзначаліў у варшаўскай архікатэдры цэлебрацыю святой Імшы з нагоды 500-гадовага юбілею з часу выдання «Малой падарожнай кніжыцы» Францішка Скарыны, якая стала першым друкаваным малітоўнікам на беларускай мове.

  • Пачатак сустрэчы — у 17.00 (дольны касцёл). Падчас размовы з біскупам Міхалам Янохам будзе магчымасць задаць яму пытанні.
  • А 18-й гадзіне — супольная святая Імша з біскупам па-беларуску (дольны касцёл).

Сустрэчы беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве рэгулярна адбываюцца ў дольным касцёле парафіі святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў. Адказны за душпастрыства беларускіх католікаў у сталіцы Польшчы — ксёндз Яўген Вінтоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.