У суботу 23 кастрычніка запланаваны брыфінг для журналістаў, на якім можна будзе задаць пытанне новаму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
Іерарх выйдзе да прадстаўнікоў СМІ адразу пасля завяршэння цырымоніі кананічнага ўступлення на пасаду, якая распачнецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) у 11.00.
Пасля ўрачыстай святой Імшы перад цэнтральнымі дзвярыма касцёла запланаваны кароткі брыфінг для журналістаў з удзелам новага кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.