Пошук

08.05.2024 08:04   Паводле: press.vatican.va / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: lanuovabq.it

Апоўдні ў пятніцу 17 мая ў Прэс-службе Святога Пасаду адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будуць прадстаўлены новыя нормы Дыкастэрыі Веравучэння адносна распазнавання аб’яўленняў і іншых хвышнатуральных з’яў.

Як паведаміла Прэс-служба Святога Пасаду, новыя нормы прадставяць Прэфект Дыкастэрыі Веравучэння кардынал Віктар Мануэль Фэрнандэс і монсіньёр Армандо Матэа, сакратар Дактрынальнага аддзела згаданай дыкстэрыі.

У паведамленні Прэс-службы не падаецца ніякіх дэталяў адносна новага дакументу.

Абноўлена 08.05.2024 08:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.