Пошук

08.09.2021 11:10   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: static.billboard.com

Мэтай навучання ў «Школе сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз у месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Месца навучання — цэнтр Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны).

Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

  • На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 18 верасня па тэлефоне:

+375 44 759 45 25 – айцец Сяргей Трысцень OCD.

Пры сабе на кваліфікацыйнай размове неабходна мець наступныя дакументы:

  • просьба аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця»;
  • кароткая аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя пробашча;
  • 2 фота на дакументы;
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта.
Абноўлена 08.09.2022 11:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.