Пошук

22.07.2021 10:35   Аляксандр Бурдзялёў / Catholic.by
Фота Аляксандра Бурдзялёва

Серыя канцэртаў акадэмічнай музыкі на гістарычных касцёльных арганах пройдзе з 31 ліпеня па 8 жніўня у Пінску і Мядзведзічах.

З 31 ліпеня па 8 жніўня ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі раён) адбудзецца пяць рознафарматных канцэртаў акадэмічнай музыкі. Два канцэрты выканаюць музыканты з Кракава, а яшчэ тры канцэрты адбудуцца ў межах «Летняй акадэміі трубы», якая ужо другі раз адбудзецца ў Мядзведзічах.

Анансаваны наступны спіс канцэртаў:

  • сольны арганны канцэрт (5 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
  • дуэт арган і вакал (31 ліпеня Пінск — пачатак у 16.00; 1 жніўня Мядзведзічы — пачатак у 13.30);
  • дуэт арган/клавесін і труба (7 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
  • канцэрт з арганам, двума клавесінамі і ансамблем труб (8 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 13.30).

Уваход на ўсе канцэрты вольны.

Гістарычная арганы ў гэтых касцёлах з’яўляюцца амаль адзінымі ў Беларусі, адрамантаванымі да канцэртнага стану, на якіх ладзяцца рэгулярныя канцэрты акадэмічнай музыкі.

Арган у Пінску — самы вялікі спраўны гістарычным арган у нашай краіне; арган у вёсцы Мядзведзічы — найбольшы дзеючы ў Беларусі інструмент цалкам рамантычнага тыпу.

Абноўлена 22.07.2021 10:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа