Пошук

24.03.2021 12:36   Catholic.by
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Фота Станіслава Янчарскага

30 сакавіка ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія». Выданне прысвечана 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (1991–2021).

Гэта першая кніга з серыі, прысвечанай каталіцкім святыням Беларусі. Рыхтуюцца яшчэ тры выданні — па Гродзенскай, Пінскай і Віцебскай дыяцэзіях.

  • Перад распачаццем прэзентацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў 17.00.
  • У 18.00 у белай зале дольнага касцёла адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі» і прэзентацыя кнігі.

Фотавыстава будзе адкрыта на працягу некалькіх месяцаў. На экспазіцыі прадстаўлены выбраныя касцёлы Мінскай і Магілёўскай вобласці, а таксама катэдры і санктуарыі іншых дыяцэзій.

Наведаць выставу, а таксама набыць памятную кнігу «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія» можна штодзённа ў Чырвоным касцёле.

Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх ахвотных на прэзентацыю кнігі і адкрыццё фотавыставы.

Уваход вольны з захаваннем санітарных прадпісанняў.

Абноўлена 24.03.2021 14:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця