
Дзевяць сустрэч для закаханых па ўнікальнай аўтарскай праграме ад руху «Сужэнскія Сустрэчы» пройдуць у фармаце анлайн. Першы «Вечар для закаханых» запланаваны на 7 красавіка ў 19.00.
Па словах арганізатараў, пазітыўны момант анлайн-фармату заключаецца не толькі ў бяспецы ва ўмовах пандэміі, але і ў магчымаці паўдзельнічаць у праграме нават тым закаханым, якія жывуць у розных гарадах. Праз пераадоленне такім чынам тэрытарыяльных абмежаванняў удзельнікі руху «Сужэнскія Сустрэчы» хочуць дзяліцца сваім досведам з закаханымі з усёй Беларусі.
Для каго створана праграмма «Вечароў»?
- Для закаханых пар любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці.
- Для пар, якія гатовы працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер, узаемаразуменне, адкрываць одно аднаго.
- Для тых пар, якія плануюць стварыць сям’ю ці рыхтуюцца да шлюбу.
Праграма «Вечароў» прапануе рэальныя інструменты для будавання моцнай эмацыйнай сувязі і мноства актуальнага для закаханых.
Умовы ўдзелу:
- Запісацца па тэлефоне +375 (29) 652 11 44
- Усталяваць Zoom
- Мець жаданне паглыбляць і развіваць свае адносіны з каханай/каханым.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.
Уся дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44
Вашай увазе сведчанні пра ўдзел у «Вечарах для закаханых» ад Віктара і Ганны Місан, а таксама Дзмітрыя і Аксаны Жэрш.