У сумную гадавіну 100-годдзя легалізацыі абортаў з 18 па 21 лістапада па ініцыятыве рухаў у абарону жыцця арганізаваны міжнародны малітоўны ланцужок, каб прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця.
У Гродне малiтва перапрашэння адбудзецца ўвечары 20 лiстапада ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя, парафіях Найсвяцейшага Адкупiцеля (Дзевятоўка), Божай Міласэрнасцi (Вішнявец), Святога Духа (Альшанка), Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Міласэрнасці (Аўгустовак), Маці Божай Анёльскай (францішканская), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы), рэктаральным касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі).
Праграма малітвы перапрашэння ў Гродне:
- 19.00 — святая Імша ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя.
- Пасля Імшы — спецыяльная адарацыя дзеля перапрашэння за грахi супраць жыцця і сям’i.
Адарацыя працягнецца да 21 гадзiны. Для хворых ёсць магчымасць удзельнiчаць у гэтай малiтве анлайн: будзе весціся прамая трансляцыя на Youtube-канале катэдральнай парафіі.