21 лістапада рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і і духоўных асобаў на анлайн-сустрэчу пад назвай «Няўдалы дыялог? Што далей?».
Абавязковая ўмова для ўдзелу ў анлайн-сустрэчы — ранейшы ўдзел у асноўных трохдзённых рэкалекцыях ад «Сужэнскіх сустрэч».
«Мы ведаем, што ёсць шмат сем’яў, якія жывуць далёка ад гарадоў, дзе “Сужэнскія сустрэчы” рэгулярна праводзяць аўтарскія мерaпрыемствы для ўзрастання жыцця ў дыялогу, умацавання навыкаў, якія атрымалі падчас асноўных рэкалекцый. Таксама ведаем, наколькі сёння маем патрэбу клопату пра сапраўдны дыялог у сям’і, у адносінах з Богам і іншымі людзьмі.
І ўпершыню ў Беларусі мы хочам выкарыстаць гэты перыяд ізаляцыі і зрабіць online-сустрэчу, якая дапаможа нам чарговы раз сустрэцца ў дыялогу і ўмацаваць нашыя адносіны», — адзначаюць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца на зум-платформе з 17.00 да 19.00 у суботу 21 лістапада.
Папярэдні запіс абавязковы. Больш падрабязная інфармацыя — пасля запісу ў індывідуальным парадку.
Запіс па тэлефоне: +375 29 652 11 44
Арганізатары заахвочваюць скарыстаць гэтую ўнікальную магчымасць умацаваць свае сужэнскія адносіны або адносіны з Богам і іншымі людзьмі.