Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» ў Мінску запрашае на прагляд кінастужкі «Супраць волi святы», якая будзе паказана ў межах цыклу «Сапраўдныя дзецi Божыя».
Фiльм быў зняты ў 1962 годзе ў ЗША рэжысёрам украiнскага паходжання Эдвардам Дзмiтрыкам. Галоўную ролю выконвае Максiмiлiян Шэл. І рэжысёр, і выканаўца галоўнай ролі называлі гэты фільм самым любімым у сваёй творчасці.
Фільм распавядае пра святога Джузэпе з Куперцiна і базуецца на дакументальных гістарычных сведчаннях.
Гэта трэба адзначыць, бо ў фільме паказаны неверагодныя падзеі.
Пазнаёміцца з жыццём святога Джузэпе можна 15 лістапада ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1. Пачатак у 19.00, уваход вольны.