Пошук

17.08.2020 17:53   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

18 жніўня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца адмысловая малітва за беларускі народ, узяць удзел у якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае хрысціянаў розных канфесій, а таксама прадстаўнікоў юдаізма і іслама.

У гэты дзень па ініцыятыве Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax хрысціяне Еўропы а 18-й гадзіне па сярэднееўрапейскім часе з’яднаюцца ў супольнай малітве «Ойча наш» за народ Беларусі.

Адначасова з імі, у 19.00 па мінскім часе, у Чырвоным касцёле прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, юдаізма і іслама будуць разам маліцца аб перамозе праўды, справядлівасці і міру ў нашай Бацькаўшчыне.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да міжрэлігійнай малітвы. Пасля яе кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліць у святыні цэлебрацыю святой Імшы за Беларусь.

У 18.30 распачнецца прамая трансляцыя з Чырвонага касцёла на партале Catholic.by.

Увага! Просьба да афіцыйных прадстаўнікоў канфесій, якія жадаюць звярнуцца да ўдзельнкаў малітвы з кароткай прамовай, загадзя падысці ў сакрыстыю Чырвонага касцёла.

Абноўлена 18.08.2020 15:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.