![](/3/images/news/2018/05/8043/2018-05-08-kasciol_Herasimenki.jpg)
16 ліпеня Ордэн кармэлітаў босых адзначае сваю галоўную ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай. З гэтай нагоды супольнасць айцоў кармэлітаў босых разам з вернікамі парафіі ў Мінску запрашаюць жыхароў сталіцы на адпустовую ўрачыстасць.
Адрас парафіі: вул. Герасіменкі, 6/1, калі гасцінічнага комплексу «Алмаз».
Святыя Імшы будуць цэлебравацца на свежым паветры ў 9.00, 12.00 і 19.00.
Цэлебрацыю адпустовай Імшы а 19-й гадзіне ўзначаліць новапрэзбітэр кс. Павел Сідарэнка, які пасля яе заканчэння ўдзеліць прыміцыйнае благаслаўленне вернікам.
Пасля кожнай Імшы будзе магчымасць надзець шкаплер Панны Марыі.