Пошук

25.03.2020 22:22   Catholic.by
Фота: Wordpress.com

Як ужо паведамлялася, у пятніцу 27 сакавіка а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) Папа Францішак узначаліць у двары ватыканскай базылікі святога Пятра асаблівае набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу.

Набажэнства будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

На заканчэнне малітвы Святы Айцец удзеліць надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi — «Гораду і свету» з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

Папа Францішак жадае, каб як мага большая колькасць вернікаў далучылася да малітвы з дапамогаю прамой трансляцыі па тэлебачанні і анлайн.

Як паведаміў Прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Святога Пасаду Паоло Руфіні, падчас трансляцыі будзе весціся сінхронны пераклад з італьянскай на англійскую, французскую, іспанскую, партугальскую, нямецкую, арабскую і кітайскую мовы.

Анлайн трансляцыя ТУТ>>>

Абноўлена 27.03.2020 18:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа