Пошук

22.12.2025 11:29   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

З нагоды святаў Божага Нараджэння ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых цэлебрацый з Мінска і Ватыкана.

У Вігілію Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 1» запрашае вернікаў да экранаў.

  • 24 снежня ў 21.45 распачнецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшага Панны Марыі ў Мінску. Узначаліць цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзаф Станеўскі.
  • Адразу пасля заканчэння трансляцыі ў 23.30 выйдзе перадача «Скажинемолчи» з удзелам Мітрапаліта Юзафа Станеўскага.
  • У 00.20 тэлеканал пакажа вігілійную Імшу з катэдры святога Пятра ў Ватыкане з удзелам Папы Рымскага Льва XIV.
  • 25 снежня ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» арцыбіскуп Станеўскі павіншуе вернікаў з Божым Нараджэннем.
  • У 16.45 тэлеканал «Беларусь 3» пакажа трансляцыю з Ватыкана: пасланне і благаслаўленне «Гораду і свету» з удзелам Папы Льва XIV.

Трансляцыі святых Імшаў з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшага Панны Марыі даступныя ТУТ>>>

Расклад Імшаў у мінскай архікатэдры

24 снежня

  • Раратняя святая Імша — 7.00
  • святая Імша — 8.00
  • святая Імша Пастэрка — 21.45

25 снежня

Урачыстасць Нараджэння Пана.

  • святыя Імшы — 10.00, 11.30, 13.00, 18.30.

26 снежня

Свята святога Стэфана, першамучаніка, адбываецца благаслаўленне аўса.

  • святыя Імшы — 7.00, 8.00, 12.00, 18.30.

27 снежня

Свята святога Яна, апостала і евангеліста, адбываецца благаслаўленне віна.

  • святыя Імшы — 7.00, 8.00, 18.30.

28 снежня

Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа.

  • святыя Імшы — 7.00, 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 (узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі, Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), 18.30.

Абноўлена 22.12.2025 12:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця