Традыцыйна ў час Вялікага посту хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае разам паразважаць над мукай і смерцю Пана нашага Езуса Хрыста з дапамогай мастацтва кіно, а менавіта знакамітага фільма Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы».
Стужка была знята ў ЗША ў 2004 г.
Прагляд адбудзецца 8 сакавіка ў 19.30 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1.
Уваход вольны.