Пошук

25.02.2020 11:19   Catholicnews.by
Ілюстрацыйная выява: naracz.by

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі і Таварыства польскай школы ў Віцебску абвяшчаюць конкурс малюнкаў «Святы Ян Павел ІІ — Слуга Міласэрнасці».

Хто можа ўзяць удзел?
Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў.

Што трэба зрабіць?
Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя рэльефных прац, напрыклад, з пластыліну) на тэму «Святы Ян Павел ІІ — Слуга Міласэрнасці».

Колькі малюнкаў можна выканаць?
Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс адзін малюнак.

Як і куды перадаць малюнак?
Працы з адной парафіі трэба сабраць разам і перадаць у офіс ДКТ Caritas Віцебскай дыяцэзіі асабіста або выслаць па пошце на адрас: вул. Чкалава 52 к. 1, п/с 6, Віцебск 210041

Калі трэба перадаць малюнак?
Малюнкі прымаюцца да 29 сакавікa 2020 года ўключна.

Як трэба падпісаць малюнак?
Небходна ўказаць імя, прозвішча, дату нараджэння дзіцяці, мясцовасць, кантактны тэлефон бацькоў / катэхета.

Калі будуць абвешчаныя вынікі конкурсу?
У маі 2020 года.

Што атрымаюць пераможцы?
Узнагароды і магчымасць падарожжа ў Польшчу на экскурсію «Па слядах святога Яна Паўла ІІ».

Абноўлена 25.02.2020 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.