Пошук

17.02.2020 09:07   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

З 17 па 23 лютага ў мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага.

З гэтай нагоды ў парафіяльнай бібліятэцы імя Адама Міцкевіча праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Праграма мерапрыемстваў

17 лютага, панядзелак

  • 18.00 — курсы: «Культура беларускай мовы». Сустрэча з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам

18 лютага, аўторак

  • на працягу дня — кніжная выстава беларускіх паэтаў; праслухоўванне вершаў аўтараў у запісу

19 лютага, серада

  • 16.00 — 130-я гадавіна з дня нараджэння Казіміра Сваяка: святара і паэта. Віктарына «Ці ведаеце вы беларускую літаратуру?»

20 лютага, чацвер

  • 16.00 — 85-я гадавіна з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (24 лютага). Знаёмства з біяграфіяй і творчасцю. Віктарына «Ці ведаеце вы беларускую літаратуру?»

21 лютага, пятніца

  • 16.00 — Міжнародны дзень роднай мовы. Дыктоўка

22 лютага, субота

  • 20.00 — святы Шарбэль па-беларуску (канферэнцыя)

23 лютага, нядзеля

  • 16.00 — літаратурны конкурс для дзяцей на лепшае выкананне вершаў беларускіх паэтаў
Абноўлена 22.02.2020 20:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця