26 студзеня Касцёл упершыню будзе адзначаць Нядзелю Божага слова. Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» таксама далучаецца да гэтай падзеі і запрашае ўсіх жадаючых на чарговую сустрэчу.
У межах цыклу «Біблійныя гісторыі» адбудзецца паказ фільма «Эстэр», знятага паводле аднайменнай кнігі Бібліі. Стужка была створана ў 1999 годзе сумесна кінематаграфістамі Італіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Чэхіі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі. Фільм дазволіць на свае вочы ўбачыць падзеі, якія адбываліся ў Персіі прыкладна 2500 гадоў таму.
Прагляд адбудзецца 26 студзеня ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1. Пачатак у 19.00.
Уваход вольны.