25 снежня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўрачыста адзначаць 30-годдзе вяртання парафіяльнай святыні вернікам.
Прыгожы мядзельскі касцёл, пабудаваны ў XVIII стагоддзі ў стылі ракако, пасля вайны быў зачынены і з 1949 года выкарыстоўваўся не па прызначэнні. Толькі ў 1989 годзе на вігілію Божага Нараджэння ў касцёле пасля 40-гадовага перапынку зноў адбылася святая Імша. З таго часу душпастырскую апеку ў парафіі зноў прынялі на сябе манахі з ордэна кармэлітаў босых.
25 снежня а 11-й гадзіне ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбудзецца святая Імша падзякі ў 30-ю гадавіну вяртання касцёла. Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Айцы кармэліты босыя ад імя ўсіх вернікаў мядзельскай парафіі шчыра запрашаюць падзяліць з імі радасць, узяўшы ўдзел у супольнай малітве ў адноўленай святыні Маці Божай Шкаплернай.