Пошук

11.12.2019 12:30   Catholic.by

12 снежня ў народным фотаклубе «Мінск» адкрываецца выстава пазаштатнага фотакарэспандэнта парталу Catholic.by Віктара Ведзеня, прысвечаная прыгожай адвэнтавай традыцыі Раратаў.

У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя падчас ранішніх раратніх Імшаў, якія адбываюцца толькі ў перыяд Адвэнту. Асноўную частку выставы складаюць здымкі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Рараты традыцыйна адбываюцца на досвітку. У касцёле пагашана святло: гараць толькі раратнія свечкі і ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць на працягу ўсяго Адвэнту чуваць у малітве, каб добрыя справы асвятлілі цемру граху ў чалавечых душах і напоўнілі сэрцы святлом Божай любові.

«Мяне ўразілі твары людзей, якія бяруць удзел у гэтых Імшах. Хацелася перадаць вобразы вернікаў у атмасферы надзеі.

Адчувалася, што людзі сапраўды чакаюць прыйсця Збаўцы і сваімі малітвамі набліжаюць Божае Нараджэнне. Час Адвэнту — незвычайны момант, і Рараты настройваюць на плённую падрыхтоўку да свята», — дзеліцца сваімі адчуваннямі Віктар Ведзень.

Наведаць выставу «Рараты» ў народным фотаклубе «Мінск» можна з 12 па 25 снежня па адрасе:

г. Мінск, вул., Казлова, 2 (уваход з двара).

Даведкі па тэл.: +375 (29) 618 64 02

Абноўлена 24.12.2019 13:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.