Пошук

22.11.2019 12:48   Catholic.by

Фота Аляксандры Шчыглінскай

У ноч з 14 на 15 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе Адвэнтавае чуванне моладзі. Яно будзе прысвечана тэме «Быць, як Марыя і Юзаф, з’яднанымі ў Хрысце».

Абраўшы гэтую тэму, маладыя людзі выказалі імкненне браць прыклад са Святой Сям’і і далі адказ на заклік сёлетняга пастырскага года ў Касцёле на Беларусі, які праходзіць пад дэвізам «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі» і завершыцца ў свята Святой Сям’і.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 0.00 — дзяленне аплаткай
  • 0.20 — сцэнка
  • 1.00 — Ружанец
  • 2.00 — тэматычная канферэнцыя
  • 3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 3.30 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 6.00 — благаслаўленне

Падчас чування, у якім возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кожны ўдзельнік зможа падзяліцца з пастырам аплаткай і абмяняцца святочнымі каляднымі пажаданнямі.

Абноўлена 13.12.2019 16:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа