Пошук

15.11.2019 09:11   Catholic.by
Фота Святланы Лабковіч

У ноч з 14 на 15 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе моладзевае чуванне, якое традыцыйна адбываецца ў перыяд Адвэнту.

Адвэнт — гэта асаблівы перыяд, з якога распачынаецца літургічны год у Каталіцкім Касцёле. У перыяд Адвэнту, які з’яўляецца часам радаснага чакання Збаўцы, вернікі рыхтуюцца да Яго другога прыйсця ў свет, а таксама да годнага перажывання святаў Нараджэння Хрыста. У гэты час хрысціяне скіроўваюць свой духоўны позірк на Святую Сям’ю, на Юзафа і Марыю, якіх Бог выбраў, каб прыйсці на свет у чалавечым целе.

Гэтым разам каталіцкая моладзь сама выбрала тэму Адвэнтавага чування: «Быць, як Марыя і Юзаф, з’яднанымі ў Хрысце».

Такім чынам юнакі і дзяўчаты выказалі імкненне ў сваім жыцці браць прыклад са Святой Сям’і і далі адказ на заклік сёлетняга пастырскага года ў Касцёле на Беларусі, які праходзіць пад дэвізам: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі» і завершыцца ў свята Святой Сям’і.

Праграма моладзевага чування, якая таксама складаецца з улікам пажаданняў і пры непасрэдным удзеле моладзі, будзе пададзена пазней. Адным з пунктаў абавязкова стане традыцыйнае дзяленне аплаткай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця