Пошук

20.09.2019 12:39   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: catholicexchange.com

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў нашай краіны 2019 год у Касцёле на Беларусі быў абвешчаны годам сям’і, які праходзіць пад дэвізам дэвізам: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі».

Ва ўсіх душпастырскіх мерапрыемствах з удзелам вернікаў духоўныя пастыры звярталі асаблівую ўвагу на крызіс сямейных каштоўнасцяў, які стаў сур’ёзным выпрабаваннем для сем’яў у нашай краіне.

Аборты, разводы, метады так званага «планавання сям’і», нязгодныя з годнасцю чалавека і вучэннем Касцёла, распаўсюджванне дэструкцыйнай гендарнай ідэалогіі, спалучанае з прапагандай сексуальнай разбэшчанасці і палавых ненармальнасцяў (ЛГБТ), — усё гэта вядзе да разбурэння традыцыйнага, Богам створанага інстытуту сям’і і спіхвае нашае грамадства ва ўсё больш глыбокую «дэмаграфічную яму», да паступовага вымірання.

Адчуваючы сваю адказнасць за будучыню Беларусі і яе народа, каталіцкія біскупы прыкладаюць усе намаганні для таго, каб звярнуць увагу на неабходнасць абараніць беларускую сям’ю ад шкодных разбуральных уплываў.

Завяршэнне пастырскага года сям’і адбудзецца ў свята Святой Сям’і, якое Касцёл будзе адзначаць у нядзелю 29 снежня.

З гэтай нагоды ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у 11.00 Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх касцёльных супольнасцяў і рухаў, так ці інакш звязаных з душпастырствам сем’яў.

Пасля святой Імшы адбудзецца традыцыйнае дзяленне каляднай аплаткай з сем’ямі, а таксама з прадстаўнікамі касцёльных сямейных рухаў і тымі, хто займаецца душпастырствам сем’яў.

Абноўлена 28.12.2019 19:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа