У суботу 30 лістапада феерычныя нарачанскія Андрэйкі, што збіраюць дзяцей і моладзь з усяго Мядзельскага дэканату і не толькі, дапоўніць хрысціянскі інтэлектуальны батл (ХІБ), узяць удзел у якім могуць усе жадаючыя.
Правілы гульні
На ХІБ кожная парафія прадстаўляе каманду ў складзе шасці чалавек. Да ўдзелу ў гульні дапускаецца толькі школьная моладзь.
Калі парафія не мае магчымасці сабраць шэсць чалавек, можна запрасіць удзельнікаў з іншых парафій або аб’яднаць у адну каманду моладзь з дзвюх ці некалькіх парафій.
Гульня складаецца з чатырох тураў, у кожным туры па шэсць пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае адзін бал, за няправільны — нуль балаў.
Пытанні датычацца Бібліі (Новы Запавет), жыцця Касцёла ў свеце і ў Беларусі, жыццярысаў святых і жыцця вядомых беларусаў, чый лёс нейкім чынам звязаны з Мядзельшчынай.
Як далучыцца
Камандам, якія жадаюць узяць удзел у ХІБе, неабходна да 24 лістапада паведаміць арганізатарам.
- Кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі, дэкан Мядзельскі
e-mail: svir@tut.by - А. Бэрнард Радзік, пробашч парафіі святога Апостала Андрэя ў Нарачы
e-mail: naracz@tut.by
Праграма свята
- 17.00 — святая Імша
- 17.45 — Нарачанскі ХІБ
- 19.15 — вячэра
- 19.30 — дыскатэка
- 20.45 — заканчэнне свята, малітва