![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_15.jpg)
Перад пачаткам новага літургічнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся «Андрэйкі».
Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у зале святога Яна Паўла ІІ сабраліся студэнты і кіраўніцтва семінарыі на чале з рэктарам ксяндзом канонікам Віталіем Вайцяхоўскім.
Студэнты 2 і 4 курсаў паклапаціліся аб тым, каб мерапрыемства прайшло весела. Традыцыйная сустрэча ўключала розныя конкурсы, сцэнкі і іншыя забаўляльныя актыўнасці.
Такім чынам семінарысты распачалі Адвэнт, большую частку якога яны правядуць у малітве і вучобе. Таксама навучэнцы плануюць далучыцца да разнастайных справаў міласэрнасці, якія на працягу некалькіх гадоў здзяйсняе супольнасць семінарыі.
Старэйшыя студэнты гэтай навучальнай установы, якія ўжо маюць сутаны, у межах семінарыйнай практыкі ў перыяд Адвэнту ўключацца ў жыццё парафіі, удзельнічаючы ў нядзельнай Эўхарыстыі і іншых набажэнствах.
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_5.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_20.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-05-seminaraia_andrelki_21.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_7.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_5.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_6.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_20.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_3.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-05-seminaraia_andrelki_21.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)