Пошук

30.11.2022 14:36   Фота: Марыя Угарынка / Waladarka.by / Catholic.by

26 лістапада ў парафіяльным доме імя благаслаўлёнага айца Францішка Ярдана ў Браславе ў шосты раз прайшоў хрысціянскі баль.

Такі баль перад пачаткам Адвэнту, калі прынята святкаваць «андрэйкі», стаў добрай традыцыяй у браслаўскай парафіі, дзе нясуць служэнне ксяндзы з законніцкай супольнсці сальватарыянаў і сёстры эўхарысткі.

Як адзначаецца на сайце санктуарыя Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў Waladarka.by, арганізатарам і ініцыятарам забавы шосты год з’яўляецца ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS.

Сёлета да браслаўскіх парафіянаў завіталі ў госці на баль маладыя вернікі з парафіі Святога Духа ў Віцебску, дзе таксама служаць ксяндзы сальватарыяне.

Усіх прысутных чакаў пачастунак, выступленне музычнага гурта SounDay Band. Для самых маленькіх былі падрыхтаваныя сюрпрызы. Таксама па традыцыі сярод усіх удзельнікаў прайшла латарэя.

Як адзначаецца на сайце Браслаўскага санктуарыя, хрысціянскі баль прынёс шмат радасці і зрабіў вечар перад Адвэнтам па-сапраўднаму цудоўным.

Абноўлена 30.11.2022 14:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця