Пошук

21.12.2022 15:10   Тэкст: Кс. Алег Хмылко / Catholicnews.by / Фота: Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі / Вк

17 снежня ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася адвэнтавая сустрэча, арганізаваная душпастырствам моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Як паведамляецца на сайце Catholicnews.by, у сустрэчы ўзялі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Браслава, Варапаева, Лынтупаў, Полацка і іншых мясцін дыяцэзіі. Пастаўская моладзь таксама ўдзельнічала ў сустрэчы разам са сваімі аднагодкамі.

Да сабраных з прывітальным словам звярнуўся адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Алег Хмылко, пасля чаго ўсе разам памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці. Наступным пунктам сустрэчы стала канферэнцыя, якую прамовіў айцец Віктар Мялешка OFMConv, францішканін з Удзела.

Удзельнікі мелі магчымасць прыступіць да споведзі, а таксама ўзялі ўдзел у святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Алег Хмылко. У прамоўленай гаміліі святар адзначыў, што «Божае Нараджэнне — гэта нараджэнне чагосьці новага і вялікага».

«Галоўнае гэта „штосьці“ не праспаць, а распачаць новы шлях разам з Хрыстом, каб гэта дапамагло нам праявіць больш энтузіазма, да чаго заклікаў і Папа Францішак», — падкрэсліў дыяцэзіяльны душпастыр моладзі.

Пасля Эўхарыстыі адбылося дзяленне аплаткай і супольная вячэра.

Сустрэча завяршылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і ўдзяленнем індывідуальнага благаслаўлення.

 

Абноўлена 21.12.2022 16:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа