Пошук

21.12.2022 12:12   Тэкст і фота: Яна Чайко / Catholic.by

З 16 па 18 снежня ў Варшаве капуцын з Беларусі брат Алег Шэнда правёў рэкалекцыі на тэму: «Адказны, безадказны, гіперадказны. А як па-хрысціянску?»

Багатая праграма духоўных практыкаванняў уключала ў сябе штодзённую цэлебрацыю святой Імшы, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі, ружанцовую малітву і канферэнцыі.

Брат Алег і ўдзельнікі рэкалекцый супольна  шукалі адказы на пытанні: як распазнаць сферу сваёй адказнасці? што такое адказнасць для хрысціяніна? што рабіць з гіперадказнасцю і з абыякавасцю?

Капуцын звярнуўся да дзяцей падчас катэхэзы, у якой яны разам разважалі над цудам Божага Нараджэння.

Дадатковым пунктам сёлетніх рэкалекцый стаў дзень засяроджання, які таксама правёў брат Алег Шэнда. Удзельнікі разважалі над словам, паслухалі канферэнцыю і ўдзельнічалі ў Імшы.

На заканчэнне рэкалекцый удзельнікі памаліліся ў інтэнцыях Святога Айца.

Абноўлена 21.12.2022 12:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа