Пошук

21.12.2023 11:02   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Grodnensis.by

18 снежня, напярэдадні свята Божага Нараджэння, у парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя, з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі айцец Андрэй Шчупал CSsR.

Біскуп, звяртаючыся да сабраных, падзякаваў ім за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова.

Іерарх выказаў надзею, што надыходзячыя святы стануць для іх нагодай быць сярод людзей, якія маюць патрэбу ў душпастырскай падтрымцы і прысутнасці.

Таксама біскуп пажадаў удзельнікам мерапрыемства радаснага і спакойнага Божага Нараджэння і шчаслівага, шчодрага на Божыя дары новага года.

Сустрэча завяршылася святочным абедам, прыгатаваным гасцінным пробашчам навагрудскай парафіі ксяндзом Юрыем Жэгарыным і мясцовымі вернікамі.

\

 

Абноўлена 21.12.2023 11:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.