Пошук

08.10.2019 12:06   Catholic.by
Кадр з фільма братоў Дардэн «Дзіця».

Новы сезон у хрысціянскім кінаклубе «Рэха», які дзейнічае пры парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску, распачнецца паказам кінастужкі «Дзіця», якая была знята ў 2005 годзе бельгійскім рэжысёрскім дуэтам братоў Дардэн.

Гэты фільм атрымаў Залатую пальмавую галіну — вышэйшую ўзнагароду на міжнародным кінафестывалі ў Канах, а таксама шэраг іншых узнагарод у розных краінах.

Фільм дазваляе ўбачыць, як у людзях адбываецца перамена, як «прачынаецца» тое добрае, што закладзена Богам у сэрцы кожнага чалавека.

Разам паглядзець і паразважаць над гэтай стужкай аб любові, станаўленні чалавека, адказнасці і надзеі можна 13 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога  Крыжа па адрасе:

Кальварыйскі праезд, 1.

Пачатак у 19.00.

Уваход вольны.

Абноўлена 08.10.2019 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа