Пошук

04.10.2019 15:54   Catholic.by

З 10 па 31 кастрычніка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены будзе праходзіць фестываль арганнай музыкі «Голас душы 2019», у межах якога адбудзецца чатырнаццаць рознафарматных канцэртаў.

Рэпертуар арганных твораў, якія пачуюць слухачы, вельмі разнастайны. Яны будуць выконвацца на электронным аргане мадэлі Johannus D350. Мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксандр Бурдзялёў.

Усе канцэрты фестывалю праводзяцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй Кангрэгацыі Божага культу «Пра канцэрты ў касцёлах».

Адкрыццё фестывалю адбудзецца 10 кастрычніка.

У фармаце ўпляцення арганнай музыкі ў традыцыйную для Беларусі гукавую прастору выступіць калектыў «Тутэйшая шляхта» і дуэт арган – цымбалы (Лізавета Марозава).

У межах фестывалю арганнай музыкі «Голас душы 2019» запланаваныя сольныя канцэрты акадэмічнай арганнай музыкі ў выкананні прызнаных мэтраў (Анастасія Сідзельнікава, Аляксей Шмітаў) і перспектыўных маладых арганістаў (Ліля Пячонкіна, Кацярына Іванова, Аліна Кушнярова).

Асноўная ўвага сёлета скіравана на ансамблевае выкананне: арган прагучыць у ансамблі з трамбонам (Вера Іўлева-Латышава), флейтай (В. Сурвілайтэ), трубой (К. Мядзведзева) і вакалам (Іна Шпілеўская).

У нядзелі 13, 20 і 27 кастрычніка прагучаць тры дзіцячыя канцэрты «Дзеці — дзецям» вучняў Дзіцячай школы мастацтваў №1 г. Мінска (мастацкі кіраўнік: Святлана Рэзько).

Завершыць фестываль напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў канцэртнае выкананне зводным хорам пад кіраўніцтвам Аляксандра Валодчанкі ў суправаджэнні аргана Рэквіема іспанскага кампазітара Раміра Рэаля.

Уваход на ўсе канцэрты фестывалю «Голас душы 2019» вольны.

Падрабязнасці ТУТ>>>

Абноўлена 07.10.2019 13:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця