
28 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.
Прагучаць традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, Моргана, Брукнэра, Каваллі, Франка і іншых у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў І. Данько (арганіст касцёла ў Радашковічах), К. Мядзведзевай (выкладчык музычнай акадэміі ў Мінску, канцэртмайстар), А. Міхневіча (арганіста касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку), Д. Апецянка (Саліст сімфанічнага аркестра пры маладзечанскім музычным каледжы) і В. Васюкевіча (саліста Узброеных сілаў РБ).
Адрас: г. Навагрудак, касцёл св. Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча, 1.
Пачатак у 18.00.
Па ўсіх звязаных з канцэртам пытаннях звяртацца па тэл.: