Пошук

10.09.2019 13:24   Catholic.by
Фота: uccexpress.ie

19–20 кастрычніка ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі адбудзецца дзень малітвы для дзяўчат і жанчын. Запрашаюцца асобы ад 18 гадоў.

Сустрэча пройдзе пад назвай «Марыя — такая, як ты».

«Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў; калі маеш жаданне адкрыць сваю прыгажосць, якую Пан Бог удыхнуў у цябе падчас стварэння; калі сумуеш за тым, каб ужо нічога не казаць, а толькі БЫЦЬ і даць сэрцу адпачыць; калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом праз Марыю — найпрыгажэйшую з жанчын, — то запрашаем цябе», — адзначаюць арганізатары, сёстры змёртвыхпаўстанкі.

Запіс да 12 кастрычніка па тэлефонах:

+375 33 903 61 71 — с. Марыя Пія CR
+375 29 109 84 29 — Інэса

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа