Пошук

09.09.2019 12:38   Catholic.by
Фота: Віктар Ведзень

22 верасня ў Белай зале мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15) адбудзецца адкрыццё творчай выставы архітэктара Аляксандра Базевіча «Адраджэнне касцёлаў на Беларусі». Пачатак у 12.30.

Аляксандр Базевіч — аўтар праектаў больш за 150 аб’ектаў грамадскага прызначэння і культавай архітэктуры ў розных месцах Беларусі, а таксама Расіі, Германіі. Член Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат дыпломаў на міжнародных конкурсах і нацыянальных фестывалях.

Звяртаючыся да гістарычных матываў і стыляў, Аляксандр Базевіч здолеў зразумець і асэнсаваць архітэктурную традыцыю культавых збудаванняў на беларускіх землях.

Яго першай працай у галіне сакральнай архітэктуры стаў праект хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя св. Яна Боско пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, пабудаванага ў 2001 г. Таксама ён аўтар праектаў каталіцкіх святыняў у Жодзішках, Волме, Клецку, Стоўбцах, Фаніпалі, Мінску (Лошыца), Смаргоні і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа