Пошук

06.08.2019 09:09   Паводле: Ірына Шнітоўская / naracz.by / Catholic.by

У нядзелю 18 жніўня ў нарачанскай парафіі святога Андрэя, апостала, з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адзначаць традыцыйны тут адпуст у гонар святога Роха.

Візіт арцыпастыра ў каталіцкую супольнасць Нарачы прымеркаваны да дзвюх памятных дат у гісторыі мясцовай парафіі.

Сёлета спаўняецца 585 гадоў з таго часу, калі ў Кабыльніку (сёння — вёска Нарач) быў пабудаваны першы драўляны касцёл, а 115 гадоў таму тут адбылося асвячэнне цяперашняй мураванай святыні.

З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы, падчас якой удзеліць групе нарачанскай моладзі сакрамэнт канфірмацыі.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Урачыстасці будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства, якое штогод праводзіцца ў парафіі ў гонар асабліва шанаванага тутэйшымі вернікамі святога Роха — заступніка ад хваробаў людзей і жывёлы. З нагоды памятных дат у Нарачы таксама праходзіць конкурс відэаролікаў «Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа