Пошук

19.08.2024 14:06   Фота: кс. Павел Эйсмант / Catholic.by

16 жніўня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовае набажэнства ў гонар святога Роха ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Волме (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).

Традыцыйна ў гэты дзень вернікі з вёскі Кавальцы нясуць у працэсіі старадаўні абраз святога Роха. Людзі праходзяць пад ім, просячы ў святога заступніка апекі і абароны ад хваробаў цела і душы.

Напачатку заслужаны іерарх нагадаў удзельнікам жыццярыс святога Роха, адзначыўшы, што яго ўшаноўваюць як апекуна і ратаўніка ад заразных хвароб і эпідэмій. Культ святога з даўніх часоў распаўсюджаны таксама ў Беларусі.

Заўважыўшы, што святы Рох меў дар аздараўлення ад чумы і сам перанёс гэтую смяротна небяспечную хваробу, арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў, што акрамя фізічнай чумы існуе таксама і духоўная.

«Мы не бачым інфекцыі чумы, але яна існуе і вельмі небяспечная. Таксама не бачым грахоўнай інфекцыі, якая забівае душу і нішчыць духоўнае жыццё чалавека.

Фармацэўты знайшлі вакцыну ад каранавірусу, за што ім дзякуем. Вакцынай жа ад грахоўнага вірусу з’яўляецца Божая ласка, лекарам — Езус Хрыстус, а лякарняй — Касцёл», — сцвердзіў заслужаны іерарх.

Сваю гамілію арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў кароткай імправізаванай малітвай: «Божа, Ты паабяцаў святому Роху ахоўваць ад хвароб кожнага, хто звернецца да яго. Дамапажы нам, каб дзякуючы яго апецы мы былі вызвалены ад хваробы цела і душы».

 

Абноўлена 19.08.2024 14:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця