Да 585-годдзя пабудовы ў Кабыльніку (сёння — вёска Нарач) першага драўлянага касцёла і 115-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні ў нарачанскай парафіі святога Андрэя, апостала, праводзіцца конкурс відэаролікаў «Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў».
Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам конкурсу?
Напэўна, у кожнага з вас ёсць прабабулі, прадзядулі, бабулі, дзядулі, мамы, таты, суседзі і знаёмыя, якія могуць штосьці расказаць пра гісторыю нарачанскай парафіі, асабліва пра даўнейшыя часы.
Бярыце хутчэй у рукі камеру ці смартфон і здымайце гэтых людзей! Няхай яны раскажуць, чым і як жыла наша парафія раней.
Магчыма, вам удасца даведацца пра невядомыя факты з жыцця нарачанскай парафіі.
На конкурс прымаюцца відэаролікі працягласцю 1–2 хвіліны. На пачатку роліка той, каго здымаюць, павінен сказаць сваё прозвішча, імя і месца жыхарства. У роліку трэба асвятліць пэўны эпізод, звязаны з гісторыяй касцёла ці парафіі.
Гатовы відэаролік неабходна даслаць на вайбер:
+375 (29) 552 79 16 — Ірына Антонаўна Шнітоўская
Конкурсныя работы прымаюцца да 15 жніўня. Пасля яны будуць размешчаны на парафіяльным сайце для прагляду.
18 жніўня ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць прызы з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
За тры самыя цікавыя, пазнавальныя і крэатыўныя ролікі пераможцы конкурсу атрымаюць суперпрызы.