Пошук

15.07.2019 12:55   Паводле: catholicnews.by
Фота catholicnews.by
Фота catholicnews.by

Вучні школ, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь запрашаюцца на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Пра гэта паведамляе партал Сatholicnews.by.

Умовы ўдзелу:

  • узрост: 14-35 гадоў (для моладзі 14-15 гадоў патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў);
  • начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік);
  • асабісты ўзнос: 10 руб. ад удзельніка (арганізатары могуць вызваліць ад узносу пры цяжкім матэрыяльным становішчы);
  • рэгістрацыя: абавязковая да 14 ліпеня;
  • запіс груп: абавязкова падаць назву парафіі, спіс удзельнікаў (імя і прозвішча, год нараджэння), кантактны тэлефон апекуна;
  • індывідуальны запіс: імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.

Кантактная інфармацыя і запіс:

+375 29 566 48 33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
ВКонтакте: vk.com/ddm.vicebsk

Пачатак сустрэчы — 22 ліпеня ў 17.00.
Заканчэнне — 25 ліпеня ў 14.00.

Запрашаецца таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.

Праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.

Абноўлена 15.07.2019 12:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа