Пошук

11.02.2026 15:53   Catholic.by

Фота ілюстрацыйнае
Айцы францішкане запрашаюць мужчын (юнакоў) з усёй Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў на «Уік-энд Пакліканне» (Weekend ПАКЛІКАННЕ), які адбудзецца з 13 па 15 лютага 2026 года ў Мястэчку Беззаганнай ва Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат).

«Чаму пераследуеш Мяне?» (Дз 9,4).

Ці задаваў ты сабе пытанні:

· У чым маё пакліканне?
· Што Бог чакае ад мяне?
· Ці мае мой жыццёвы выбар глыбейшы сэнс?

Калі так, то гэтыя рэкалекцыі створаны для цябе. Гэта не канферэнцыя, а час цішыні, малітвы і асабістай сустрэчы з Богам, каб пачуць Яго голас і адважыцца зрабіць крок наперад.

Асноўная інфармацыя:

· Для каго: Для мужчын (юнакоў), якія яшчэ не стварылі сям’ю і разважаюць аб свецкім, святарскім або манаскім пакліканні.
· Мэта: Стварыць прастору для дыялогу з Богам, каб лепш пачуць Ягоную волю.
· Месца: Сяліба Беззаганнай, аг. Удзела.
· Дата: 13–15 лютага 2026 года (пачатак у пятніцу вечарам, заканчэнне ў нядзелю пасля абеду).
· Кошт: дабравольнае ахвяраванне.

Праграма ўключае:
· Малітву (святую Імшу, адарацыю, цішыню).
· Разважанні на аснове Бібліі.
· Асабісты час для рэфлексіі.
· Магчымасць асабістай размовы з духоўнікамі.
· Братэрскія размовы і супольны адпачынак.

Духоўны суправаджальнік:

айцец Віктар Мялешка, OFMConv
Тэлефон для пытанняў: +375 (29) 772-56-78

Рэгістрацыя абавязковая!!!

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА ТУТ: https://forms.gle/zWDc5TQZ522VWkJx6

Што абавязкова ўзяць з сабой?

1. Біблію (Новы Запавет);
2. Ружанeц;
3. Спартыўнае/рабочае адзенне;
4. Ручнік;
5. Тапкі (для памяшкання);
6. Адкрытае сэрца і гатоўнасць слухаць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця